Day: 15.09.2024

Цудоўная вандроўка па Шчучыншчыне

Цудоўная вандроўка па Шчучыншчыне аб’яднала ветэранаў i супрацоўнiкаў Навуковай бiблiятэкi 14 верасня. Якраз у дзень, калi ўся краiна святкавала Дзень бiблiятэк.

Насычаны i разнастайны маршрут выбралi турысты самастойна.

1. Шчучын. МУЗЕЙ ХАЛОДНАЙ ВАЙНЫ «БУНКЕР-77»
2. Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XVI стагодзьзя ў Мураванцы
3.Клуб-музей Чэслава Немэна ў Старых Васілішках
4. Помнік архітэктуры новай готыкі — Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм у в. Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна

Уражаннi перапаўнялi. Настрой i запал купалаўцы атрымалi на доўгi час.