«Сваё» — гэта не кропка на карце. Гэта пах свежаскошанай травы з акна электрычкі. Гэта рыпанне масніцы ў бабулінай хаце. Тут час цячэ інакш. Ён замірае, каб даць зноў адчуць тое самае летняе цяпло — не ад сонца, а ад бязмежнай Пяшчоты.
Памятаеце гэта пачуццё, калі свет велізарны, але ёсць адзін куток, дзе ты па-сапраўднаму свая?
Дзе цябе чакаюць не таму, што трэба, а таму, што сэрца рвецца абняць?
Маленькая дзяўчынка Марына чакала гэтых канікул як цуд. Пасталелая Марына спяшаецца ўдыхнуць водар роднага краю, пагрузіцца ва ўспаміны і ўдыхнуць водар «сваёй Радзімы».
Кожнае вяртанне ў свой куток Беларусі-гэта глыток жывой вады. Крыніца сілы!
P. S. За фота і шчырую гісторыю да слёз дзякуй Марыне Мікалаеўне Кравец!
На фота: чыгуначны вакзал г. Маладзечна