Напярэдадні Дня бібліятэкара


SAM_3221
12 верасня 2015 года супрацоўнікі навуковай бібліятэкі наведалі Аўгустоўскі канал з нагоды Дня бібліятэкара, які штогод адзначаецца ў Беларусі 15 верасня. Праграма мерапрыемства прадугледжвала экскурсію на цеплаходзе “Нёман” і адпачынак у драўлянай альтанцы на жывапісным фоне аўгустоўскага прыбярэжжа. Дадзеная паездка ў нефармальных абставінах праз конкурсы, віншаванні і выкананне беларускіх народных песень садзейнічала ўмацаванню адносін унутры калектыва і ўздыму працоўнага настрою. Асобную падзяку навуковая бібліятэка выказвае прафкаму ўніверсітэта за ўклад у арганізацыю дадзенага мерапрыемства і матэрыяльную дапамогу.

IMG_1817IMG_1868 IMG_20150912_122102IMG_20150912_114700