Дзень бібліятэкі

Чарговы раз супрацоўнікі навуковай бібліятэкі адзначылі сваё прафесійнае свята, якое адзначаецца 15 верасня. З нагоды Дня бібліятэк адбылася тэматычная экскурсія па гістарычных мясцінах Гродзенскай вобласці. Былі наведаны славутыя руіны замкаў у Гальшанах і Крэве, музей-сядзіба М.К. Агінскага і Касцёл Найсвяцейшае Тройцы ў Гервятах.

Асобную падзяку навуковая бібліятэка выказвае прафкаму ўніверсітэта за ўдзел у арганізацыі дадзенага мерапрыемства і матэрыяльную дапамогу.