Па ініцыятыве Савета ветэранаў і прафсаюзнага камітэту ўніверсітэта пры падтрымцы кіраўніцтва установы адбылася вандроўка былых супрацоўнікаў ГрДУ імя Я. Купалы па Гродзеншчыне. Гэта было знаёмства з мясцінамі Панямоння – Мірскім замкам і Наваградкам. Удзельнікам вандроўкі пашчасціла напаткаць цудоўнага экскурсавода ў музеі Мірскага замку, якая надхнённа і з добрай эрудыцыяй паведаміла экскурсантам пра розныя старонкі гэтага славутага помніка замкавага дойлідства нашай краіны.
У Навагрудку, акрамя, запланаванай ветэранамі ўніверсітэту, агляднай экскурсіі па векапомных руінах Наваградскага замку і мясцінах, звязаных з жыццём Адама Міцкевіча і памяццю пра яго, удзельнікаў вандроўкі чакаў прыемны сюрпрыз. Такім падарункам стала наведванне майстэрні-галерэі вядомага беларускага мастака Кастуся Качана. Адносна нядаўна адчыненая ў Наваградку, галерэя яшчэ не набыла вядомасці сярод гарадзенцаў, але вартая самай вялікай ўвагі да сабе. Адметнасццю нашага візіту ў галерэю стала тое, што экскурсію па ёй правёў сам майстар. Там у вандроўнікаў была, па-сутнасці, унікальная масчымасць задаць самыя розныя пытанні непасрэдна творцу карцін. І тэматыка, і манера пісьма, і майстэрства выканання Кастуся Качана, нікога з наведвальнікаў не пакінулі абыякавым.
Але знаёмства з творамі выяўленчага мастацтва было не адзінаю часткаю наведвання галерэі. Другой часткаю адпачынку экскурсантаў у галерэі стала гасціннае частаванні іх гарбатай і прасмакамі, якое было зроблена гаспадыняй галерэі, супругаю мастака. Гадзіна ў галерэі праляцела незаўважна, і была насычана цікавымі аповядамі мастака, квэстам і адпаведнымі прызамі з аўтографам мастака, дэманстрацыяй калекцыі мастацкага шкла, а таксама шчырай атмасферай той нашай беларускай гасціннасці, якую артымалася стварыць гаспадарам галерэі.
Напэўна удзельнікі вандроўкі з прыемнасццю будут успамінаць пра гэтую вындроўку па, здавалася бы, вядомых мясцінах свайго краю, і нагадаюць паехаць туды іншым.
Фотаздымкі: Сытых Ў.М.