Па ініцыятыве Савета ветэранаў і прафсаюзнага камітэту ўніверсітэта пры падтрымцы кіраўніцтва установы адбылася вандроўка былых супрацоўнікаў ГрДУ імя Я. Купалы па Гродзеншчыне. Гэта было знаёмства з мясцінамі Панямоння – Мірскім замкам і Наваградкам. Удзельнікам вандроўкі пашчасціла напаткаць цудоўнага экскурсавода ў музеі Мірскага замку, якая надхнённа і з добрай эрудыцыяй паведаміла экскурсантам пра розныя старонкі гэтага славутага помніка замкавага дойлідства нашай краіны.
Continue reading