Дзень бібліятэк Беларусі – свята, якое стала выдатнай падставай для займальнай паездкі супрацоўнікаў навуковай бібліятэкі, ветэранаў бібліятэчнай справы, а таксама сяброў бібліятэкі, пры фінансавай падрымцы прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта, ў маляўнічы Гродзенскі рэгіён, каб пазнаёміцца з унікальнымі архітэктурнымі помнікамі.
Пачалася экскурсія з наведвання цудоўных касцёлаў і цэркваў Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі архітэктурнымі шэдэўрамі. Кожны з іх захоўвае ў сабе ўнікальныя гісторыі і легенды, а таксама ўражвае сваёй прыгажосцю і вытанчанасцю, захапляе велічнымі фасадамі і ўтульнай атмасферай.
Затым накіраваліся ў Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна, дзе даведаліся шмат цікавага пра ваенную гісторыю нашага рэгіёна. Адна з экспазіцый музея прысвеча Вялікай айчыннай вайне, якая вызвала асаблівую зацікаўленасць, што сімвалічна ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, і дазволіла нам больш глыбока зразумець значнасць гістарычных падзей і іх уплыў на сучаснасць. Гэта было не толькі пазнавальна, але і вельмі натхняльна!
Дзякуй усім удзельнікам за гэты незабыўны дзень!