У нетрадыцыйнай форме адзначылі прафесійнае свята супрацоўнікі Гуманітарнага каледжа.Дапамаглі iм у гэтым продкі. Вы спытаеце,як?
Вельмі проста! З глыбокай даўнасці прыйшоў да нас адзін народны звычай, які заўсёды аб’ядноўваў людзей пасля напружанай працы. Цяжка было жыць і працаваць у тыя далёкія часы, але заўжды ў народа заставалася любоў да песен, танцаў, гульняў ды жартаў.
Таму i вырашылі: трэба вучыцца ў нашых продкаў і зладзіць ПЕДАГАГІЧНЫЯ ВЯЧОРКІ!
Дзе? Безумоўна на тэрыторыi ТАК «Пышкi» .
Як атрымалася — глядзiце самi.

